Учащиеся школы побывали на экскурсии в Национальной библиотеке Республики Беларусь

22.05.2023

Вывучаем родную старонку

19 мая вучні 8- 10 класаў нашай школы наведалі Нацыянальную бібліятэку-галоўнае кнігасховішча  і інтэлектуальны сімвал Рэспублікі Беларусь. Многа пазнавальнай і цікавай інфармацыі аб грандыёзным храме кнігі атрымалі мы з аповеда экскурсавода. Бібліятэка карыстаецца вялікай папулярнасцю ў чытачоў. Сховішчы бібліятэкі змяшчаюць каля дзесяці  з паловай мільёнаў кніг на розны густ і для наведвальнікаў усіх катэгорый. 1-ы паверх бібліятэкі – “Маладёжны” (залы для студэнтаў, школьнікаў) , 2-і – “Навуковы” , дзе размешчаны чытальныя залы, прызначаныя для паглыбленай навуковай працы: зала беларускай літаратуры, зала дысертацый, навуковыя чытальныя залы, зала дактароў навук, зала прававой інфармацыі. 3-і паверх - “Творчы”, тут мы пазнаёміліся з музычным і выяўленчым мастацтвам. Далей размешчаны мастацкія  галерэі “Артыум”, “Лабірынт”, Музей кнігі.  У Музеі кнігі размешчана адна з самых мініяцюрных кніг у свеце- паўнавартаснае выданне шэсць на дзевяць міліметраў, якое змяшчае цытаты Пушкіна і Горкага пра феномен кнігі. Ёсць і кніга  памерам  99 сантыметраў.

Вялікае ўражанне пакінуў пад’ём на  панарамным ліфце, на якім мы падняліся на аглядную пляцоўку, адкуль  адкрыўся  дзівосны від на горад з вышыні. Нашы сэрцы напоўніліся радасцю і гонарам , што мы жывём ў цудоўнай краіне, маем права карыстацца яе багаццем.

У гэтым падарожжы мы даведаліся аб яшчэ адной выдатнай мясціне нашай Радзімы. Спадзяюся, што я яшчэ не раз наведаю гэта цудоўнае месца, калі стану студэнткай.

               Вучаніца 8 класа Шашкоўскай сярэдняй школы Ламан Алеся