Режим работы

Режим работы ГУО «Шашковская средняя школа»

Понедельник – суббота: с 8.00 - 19.00

Аб рэжыме работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Шашкоўская сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, вучэбным планам Дзяржаўнай установы адукацыі “Шашкоўская сярэдняя школа”, распрацаваным на падставе тыпавога вучэбнага плана

сярэдняй школы, зацверджанага  пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2022 года № 10 ”Аб тыпавых вучэбных планах агульнай сярэдняй адукацыі“, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2011 г. № 283 (са зменамі і дапаўненнямі), Статута ДУА «Шашкоўскай сярэдняя школа», з мэтай рацыянальнай арганізацыі функцыянавання школы ў 2023/2024 навучальным годзе, павышэння асабістай адказнасці педагагічных работнікаў і навучэнцаў за якасць адукацыйнага працэсу

ЗАГАДВАЮ:

  1. Арганізаваць навучальныя заняткі ў 2023/2024 навучальным годзе ў адну змену.
  2. Устанавіць:

2.1. на І, ІІ і ІІІ ступеняз агульнай сярэдняй адукацыі 56-дзённы школьны тыдзень, які ўключае 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення спартыўна-масавых, культурных, выхаваўчых, працоўных мерапрыемстваў, кансультацый па вучэбных прадметах;

2.2. пачатак навучальных заняткаў для вучняў I -XI класаў  - 9:00;

2.3. працягласць урока для вучняў  I класа - 35 хвілін, II-XI класаў - 45 хвілін;

2.4. перапынак паміж урокамі 15 хвалін,  факультатыўнымі заняткамі - 20 хвілін;

2.5. пачатак працоўнага часу для дзяжурнага адміністратара, адказнага дзяжурнага - з 7.30, для настаўнікаў-прадметнікаў - не пазней, чым за 20 хвілін да пачатку свайго першага ўрока;

2.6. заканчэнне працоўнага часу для дзяжурнага адміністратара – 18:00, адказнага дзяжурнага – 16:00 г.

  1. Зацвердзіць:

3.1. расклад урокаў, факультатыўных заняткаў, аб’яднанняў па інтарэсах на 2023/2024 навучальны год;

3.2. расклад званкоў у 2023/2024 навучальным годзе

  1. 8.00 - 8.45 – факультатыўныя заняткі, грамадска карысная праца

1-ы ўрок – 9:00 - 9:45

2-ы ўрок – 10:00 - 10:45

3-ы ўрок – 11:00 - 11:45

4-ы ўрок – 12:00 - 12:45

5-ы ўрок – 13:00 - 13:45

6-ы ўрок – 14:00 - 14:45

7-ы ўрок – 15:05 – 15:50

Факультатыўныя заняткі, грамадска карысная праца – 15:05 - 15:50

Субота

Факультатыўныя заняткі

          1-ы ўрок – 9:00 - 9:45

2-ы ўрок – 9:55 - 10:40

3-ы ўрок – 10:50 - 11:35

4-ы ўрок – 11:45 - 12:30

  1. Ажыццяўляць перанос заняткаў у вучэбным раскладзе толькі па пісьмовай заяве з дазволу дырэктара школы і па ўзгадненні з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце;
  2. Забараніць удаленне навучэнцаў з класа падчас вучэбных заняткаў, знаходжанне старонніх асоб на ўроках без дазволу дырэктара;
  3. Арганізаваць правядзенне:

6.1. фізкультмінутак падчас урокаў праз 20  хвілін ад пачатку ўрока, дынамічных перапынкаў пасля 2 і 4 ўрокаў;

6.2. інфармацыйных гадзін – згодна графіку;

6.3. факультатыўных заняткаў для вучняў у адпаведнасці з зацверджаным раскладам з абавязковым перапынкам не менш за 20 хвілін пасля заканчэння урокаў;

6.4.работу спартыўнай залы згодна зацверджанаму графіку заняткаў спартыўнай накіраванасці;

6.5. работу кабінета інфарматыкі згодна з раскладам работы кабінета на 2023/2024 навучальны год;

6.6.арганізаваць ў шосты школьны дзень спартыўна-масавыя, культурныя, выхаваўчыя, працоўныя мерапрыемствы, кансультацыі па вучэбных прадметах, работу аб’яднанняў па інтарэсах для навучэнцаў школы з 9:00 да 19:00 (І, ІV чвэрці), з 9.00 да 18.00 (ІІ, ІІІ чвэрці) у сувязі са скарачэннем светавога дня. Прыкладная працягласць прыбывання навучэнцаў у шосты школьны дзень – 4 гадзіны.

  1. Праводзіць штомесяц у другую суботу месяца Дні здароўя для навучэнцаў I - XI класаў.
  2. Ускласці адказнасць на загадчыкаў кабінетамі і настаўнікаў-прадметнікаў за парадак і захаванасць мэблі ў кабінетах пасля правядзення вучэбных заняткаў.
  3. Класным кіраўнікам замацаваць за кожным навучэнцам ў навучальным кабінеце пастаяннае працоўнае месца з мэтай іх матэрыяльнай адказнасці за захаванасць мэблі і зацвердзіць лісты рассаджвання навучэнцаў на 2023/2024 навучальны год.
  4. Забяспечыць настаўнікам-прадметнікам:

10.1. прыём і перадачу навучальнага кабінета на перапынку, адказнасць за захаванасць навучальнага кабінета і наяўнай у ім маёмасці падчас правядзення ўрока нясе настаўнік, які працуе ў ім. Настаўнікам, якія праводзяць заняткі ў кабінетах, па іх заканчэнні абавязкова праверыць, ці зачыненыя вокны і краны, ці выключана святло ў кабінетах. Персанальную адказнасць за пакінутыя адкрытыя вокны, ці не выключэнне святла і вады ўскласці на настаўнікаў, якія апошнімі праводзяць заняткі ў кабінетах;

10.2. праветрыванне кабінета па заканчэнні ўрока, знаходжанне вучняў у класе без настаўніка не дапускаецца, настаўнік, які вядзе ўрок у дадзеным кабінеце, нясе адказнасць за яго захаванасць, забеспячэнне санітарна-гігіенічнага рэжыму, бяспеку навучэнцаў і захаванне імі дысцыпліны. Ключы ад кабінетаў захоўваюцца ў дзяжурнага ўборшчыка памяшканняў службовых.  

  1. Устанавіць для навучэнцаў I - XI класаў у перыяд урокаў і факультатыўных заняткаў захаванне формы дзелавога стылю. Да заняткаў на ўрокі фізічнай культуры і здароўя навучэнцы дапускаюцца пры наяўнасцi спартыўнай формы, забараняецца знаходжанне вучняў на занятках у верхняй вопратцы. У выпадку парушэння навучэнцамі дадзеных патрабаванняў, класныя кіраўнікі, настаўнікі абавязаны паставіць у вядомасць дзяжурнага адміністратара, бацькоў.
  2. Ускласці кантроль за дзелавым стылем навучэнцаў на Карсюк Т.В., намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
  3. Забяспечыць Кутас С.В., намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дзяжурства настаўнікаў падчас навучальнага працэсу ў адпаведнасці з графікам дзяжурства, зацверджаным дырэктарам не пазней 1 чысла кожнага месяца.
  4. Адказнасць за складанне і своечасовую карэкціроўку графіка дзяжурства настаўнікаў ўскласці на Кутас С.В., намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
  5. Арганізаваць:

15.1. гарачае харчаванне для навучэнцаў: пасля 1-га ўрока – другі сняданак навучэнцаў групы падоўжанага дня, вучняў 1 – ІV класаў пасля 3-га ўрока - абед навучэнцаў V - ХI класаў; пасля 5-га ўрока - абед навучэнцаў групы падоўжанага дня, полудзень для вызваленых ад платы харчаванне (2 разы); 16:30 - полудзень навучэнцаў групы падоўжанага дня.

  1. Забараняецца:

16.1. адпускаць навучэнцаў з урокаў для ўдзелу ў розных пазашкольных мерапрыемствах без дазволу адміністрацыі школы і пісьмовага запыту арганізатара мерапрыемства;

16.2. знаходжанне старонніх асоб на ўроках і перапынках, у абедзеннай зале, спартыўнай зале без дазволу дырэктара;

  1. Выстаўляць настаўнікам-прадметнікам адзнакі за чвэрць не пазней трох дзён да заканчэння чвэрці.
  2. Ускласці адказнасць за жыццё і здароўе навучэнцаў, захаванне тэхнікі бяспекі падчас вучэбных заняткаў на настаўнікаў, якія праводзяць заняткі, на перапынках па-за кабінета - на дзяжурнага настаўніка.
  3. Кіраўнікам вучэбна-метадычных аб’яднанняў прадастаўляць графік і план работы ў канікулярны час не менш чым за 2 дні да пачатку канікул. У канікулярны час змест работы настаўніка рэгулюецца планам работы школы, працягласць - у адпаведнасці з тыднёвай нагрузкай. Пачатак працоўнага дня ў 9.00.
  4. Весці дакументацыю па арганізацыі адукацыйнага працэсу ўсім работнікам школы ў друкаваным выглядзе, класныя журналы і дзённікі запаўняць шарыкавай ручкай з пастай фіялетавага колеру, пры вядзенні дакументацыі строга кіравацца нарматыўнымі дакументамі па вядзенні школьнай дакументацыі.
  5. Кожнаму педагогу асабіста браць у настаўніцкай класныя журналы перад пачаткам ўрока і асабіста вяртаць іх на месца. Забараняецца нашэнне класных журналаў навучэнцамі. У выпадку неабходнасці дазваляецца працаваць з журналам пасля ўрокаў, атрымаўшы на гэта персанальны дазвол намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце або дзяжурнага адміністратара.
  6. Ускласці адказнасць за захаванасць журналаў на Кутас С.В., намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
  7. Забараніць курэнне работнікаў школы і навучэнцаў у памяшканні школы і на яе тэрыторыі.
  8. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на Карсюк Т.В., намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.