Линия Сталина
На пярэдадні свята Перамогі навучэнцы нашай школы пабывалі ў гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”. Рабятам была прапанавана цікавая і змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея пад адкрытым небам, што размешчана на месцы сапраўдных былых абарончых збудаванняў, непадалёку ад Старавіленскага шляху. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай увагай слухалі экскурсавода, апранутага ў ваенную форму гадоў Вялікай Айчыннай вайны, якая распавядала пра падзеі мінулага. Здавалася, што сапраўды трапілі ў далёкі сорак першы… Адчулі атмасферу ваенных гадоў, уявілі сябе салдатамі, абаронцамі роднай зямлі: прайшлі па акопах, паспрабавалі прыцэліцца з кулямёта “Максім”, патрымаць у руках сапраўдны снарад, нават зарадзіць пушку і аддаць каманды “Падрыхтавацца да бою!”, “Заражай!” Нязвыклая цішыня ДОТаў прымусіла навучэнцаў схіліць галовы перад светлай памяццю тых, хто не шкадуючы свайго жыцця, абараняў нашу Радзіму. Першы раз у сваім жыцці рабяты ўбачылі, як выглядае граніца. Вельмі ўразілі эскурсантаў, асабліва хлопчыкаў, танк Т-34,супрацьтанкавыя умацаванні, астанкі баявой савецкай і нямецкай тэхнікі, капаніры, бронекалпакі, зенітная пушка, якою можна кіраваць; бронепоезд, самалёты, балістычная ракета. Незабыўныя ўраджанні пакінула экскурсія на Лінію Сталіна ў хлопчыка і дзяўчынак: доўга яшчэ па дарозе дамоў рабята ўзгадвалі пра ўбачанае і пра пачутае ад эскурсавода. Наведванне музея дазволіла кожнаму дакрануцца сэрцам да гістарычнага мінулага нашай любай Беларусі.