У нашай школе фізкультурна-аздараўленчы напрамак заўсёды быў адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. За апошні час нямала зроблена па ўмацаванні матэрыяльна - тэхнічнай базы школы, набыта новае спартыўнае абсталяванне і спортінвентар, у школе працуюць спартыўныя секцыі, для ўсіх навучэнцаў пасля другога ўрока арганізаваны рухомы перапынак. А з лютага ва ўстанове працуе трэнажорная зала, наведванне якой дапамагае задаволіць патрэбнасць дзяцей у руху, справіцца з нервовымі перагрузкамі, развівае іх цягавітасць, паляпшае каардынацыю. Комплексныя заняткі на трэнажорах дапамагаюць спартыўнаму развіццю дзяцей, што ідзе на карысць не толькі для фізічнага, але і для разумовага іх развіцця. Акрамя таго, заняткі ў трэнажорнай зале дапамагаюць вырашаць пытанні вольнага часу дзяцей і падлеткаў, адцягваюць моладзь ад шкодных звычак і прывучаюць да самадысцыпліны; г.зн. трэнажорная зала з'яўляецца яшчэ і сродкам актыўнага адпачынку, правільнага правядзення вольнага часу і фарміравання здаровага ладу жыцця.
Графік работы на 2024/2025 навучальны год
Панядзелак Серада Чацвер Субота |
16:00 – 17:00 16:00 – 17:00 15:40 – 16:40 15:00 – 17:00 |